На Грушэўскага ў Кіеве памёр 30-гадовы капітан унутраных войскаў

Трагічнае здарэнне адбылося а 5-й гадзіне раніцы 30 студзеня. У капітана Дзмітрыя Данца, які дагэтуль не скардзіўся на здароўе, спынілася сэрца. Адзначаецца, што гэта следства штодзённага напружання ў супрацьстаянні на вуліцы Грушэўскага. Афіцэр унутраных войскаў стаяў у ачапленні насупраць барыкад пратэстоўцаў, інфармуе УНІАН.
 

Нагадаем, раней у Кіеве былі застрэленыя два міліцыянты.
 

Адзначым, што сёння стала вядома пра смерць 52-гадовага бізнэсмена з Каламыі. Ён два месяцы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Кіеве, на вуліцы Грушэўскага быў абліты праваахоўнікамі халоднай вадой і захварэў. Мужчына вярнуўся дахаты і неўзабаве памёр.
 

Вынікі акцый пратэсту ва Украіне: 2000 арыштаваных, 29 зніклых, 5 забітых
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі