На кіеўскім Майдане праходзіць дзясятае Народнае Веча

Як перадае УНІАН, перад мітынгоўцамі выступаюць грамадскія актывісты — Ігар Луцэнка, Таццяна Чарнавіл, Руслана Ліжычка. Апроч таго, выступаюць народныя дэпутаты — Уладзімір Яварыўскі, Арсеній Яцэнюк, Віталь Клічко і Алег Цягнібок.



Са сцэны Майдану прагучалі заклікі пікетаваць парламент, арганізаваць Усходні Майдан, а таксама прапанова прэзідэнту Віктару Януковічу зладзіць на плошчы публічныя дэбаты.  



Народнае Веча праходзіць у Кіеве амаль кожную нядзелю, з канца лістапада 2013 года, калі ва Украіне пачаліся пратэсты супраць палітыкі ўраду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі