На Луганшчыне ўкраінскія сілавікі знішчылі каля 200 баевікоў

Падчас інтэнсіўных баёў па-геройску загінулі чатыры ўкраінскія вайскоўцы, 20 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.



Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на спікера антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслава Селязнёва.



Па словах Селязнёва, баевікі аказваюць страшны супраціў, дзейнічаюць подла, з засады наносяць ўдары па ўкраінскіх вайскоўцах. Ён заяўляе, што па ўкраінскіх падраздзяленнях страляюць снайперы баевікоў.



Тым часам недалёка ад Славянска Данецкай вобласці загінулі каля 20 украінскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай аперацыі. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на народную дэпутатку ад фракцыі "Свабода", экс-губернатара Львоўшчыны Ірыну Сех. Загінулыя — вайскоўцы 24-й брыгады з Львоўскай вобласці.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі