На мас-старце ў Канціялахці Домрачава фінішавала чацвёртай
Першае месца заняла украінка Валянціна Семярэнка.
На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Канціялахці 15 сакавіка прайшла гонка з масавым стартам на 12,5 км с чатырма агнявымі рубяжамі. Пераможцай у ёй стала украінка Валянціна Семярэнка. Яна прайшла дыстанцыю за 34 хвіліны 32,9 секунды, прычым ні разу не прамахнулася на агнявых рубяжах.
Другое месца заняла немка Францыска Пройс — яна адстала ад пераможцы на 6,2 секунды і дапусціла адзін промах. На трэцім месцы італьянка Карын Аберхофер (+12,6 секунды, 2 промахі).
Толькі чацвёртае месца заняла беларуская біятланістка Дар'я Домрачава. Яна саступіла пераможцы 14,7 секунды і зрабіла два промахі на трэцім агнявым рубяжы. Дарэчы, падчас першага круга мас-старту Домрачава выйшла за межы разметкі. Аднак суддзі гэтае здарэнне праігнаравалі, і спартоўка працягвала спаборніцтва без якога-небудзь пакарання.
У дзясятку наймацнейшых больш не ўвашла ніводная з беларускіх біятланістак. Анастасія Дубарэзава заняла толькі 26-е месца. Яе адставанне ад пераможцы склала больш за 3 хвіліны. Да таго ж, Дубарэзава зрабіла 5 промахаў.
У агульным заліку Кубка свету Домрачава працягвае трымаць першае месца — у яе 957 ачкоў. Наша біятланістка на 21 ачко апярэджвае фінку Кайсу Мякярайнен (936).
Фота — biathlon.by