На Мастоўшчыне ўшанавалі памяць паэта Міхася Явара (фота)

26 ліпеня пісьменнікі Лявон Вашко, Васіль Якавенка, Юрась Гумянюк і актывісты руху "За свабоду" ўшанавалі памяць паэта Міхася Явара. Яны наведалі вёскі Лунна, Мінявічы і Падбараны. У Мінявічах 26 ліпеня 1903 года з'явіўся на свет будучы паэт. У вёсцы дагэтуль захавалася хата, дзе жыў Явар і недалёка ад якой ён скончыў жыццё самагубствам. Побач з вёскаю на беразе Нёмана ляжыць памятны камень прысвечаны паэту. Каля яго актывісты зачыталі вершы паэта.



У населеным пункце Лунна актывісты наведалі вуліцу, названую імем Міхася Явара. Акрамя таго яны ўсклалі кветкі і запалілі знічы на магіле паэта ў Падбаранах.

"Святкаванне дня нараджэння Міхася Явара стала ўжо традыцыяй для Мастоўшчыны. Менавіта тут паэт нарадзіўся і мы гэтым ганарымся і гэта шануем", — сказаў Еўрарадыё арганізатар мерапрыемства Алесь Зарэмбюк.



Фота Хрысьціны Марчук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі