На Майдане страляніна, ёсць параненыя

Як паведамілі ў фэйсбуку аўтары акаўнта “Цэнтральная Рада Соцень Майдана”, “была правакацыя са стральбой… Тыя, хто нападаў закрывалі твар балаклавамі. Па трывозе паднятыя сотні адагналі тых, хто нападаў, але не выключаны новы штурм да раніцы…".

Відавочцы паведамляюць, што напад адбыўся каля гадзіны ночы. Атакавалі 40 чалавек у масках 2 групамі - з завулка Шаўчэнкі і Грынчанка.

"Лавілі людзей неславянскай знешнасці. Намёты ня зносілі, але выцягвалі адтуль людзей. Былі ўзброеныя касцетамі, ланцугамі, бітамі. Пацярпела чалавек 10-15 з Майдана... У абарону кінуліся 10 чалавек. Быў “калаш”! Спачатку стрэлы ў паветра, затым па тых, хто нападаў. 2 цяжкіх ў хуткай ...", - піша карыстальнік твітара @tombreadley.

Згодна з афіцыйным паведамленнем кіеўскай міліцыі, раненні ноччу на Майдане атрымалі чатыры чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі