На месца гібелі чатырох лекарак адправілі самых вопытных следчых
Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распачало крымінальную справу па факце дарожна-транспартнага здарэння ў Шумілінскім раёне.
Нагадаем, раніцай 23 траўня грузавік пратараніў на трасе Полацк — Віцебск машыну хуткай меддапамогі. Загінулі чатары жанчыны-лекаркі, яшчэ адна шпіталізаваная. На месцы здарэння працуе група найбольш вопытных следчых з абласнога цэнтра, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Па факце жахлівай аварыі ў Мінску распачалі крымінальную справу
Фота — mchs.gov.by