На мяжы з Літвой і Латвіяй стаяць болей за 1200 грузавікоў
На мяжы з Літвой і Латвіяй стаяць болей за 1200 грузавікоў. Такую інфармацыю станам на 16:00 публікуе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Болей за ўсё машын на літоўскім кірунку: толькі ў адным Каменным Логу (найбольш запатрабаваным пункце пропуску) стаяла 340 фураў. У Беняконях на выездзе з Беларусі чакала болей за 250 грузавікоў, у Прывалцы — болей за 210, а ў Катлоўцы — болей за 120 машын.
Абодва пункта пропуску на мяжы з Латвіяй таксама запоўненыя: ва Урбанах і Грыгароўшчыне стаяла па 160 грузавікоў.
На польскім кірунку чэргі істотна меншыя: агулам на ўсіх пунктах пропуску налічвалася болей за 200 грузавікоў.
У Дзяржаўным памежным камітэце перавозчыкаў просяць улічваць гэтую інфармацыю і карэктаваць маршруты грузавога транспарта для больш хуткага праходжання мяжы з Еўрасаюзам.