На мяжы з Літвой у Прывалцы магчымыя вялікія чэргі

Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае падарожнікаў, што ў першай палове дня 19 ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуска “Прывалка — Райдгарс” магчымыя вялікія чэргі. Гэта звязана з правядзеннем V Міжнароднага марафона сяброўства “Гродна — Друскінінкай”.

Сёлета ў марафоне прымуць удзел каля 250 спартсменаў з 15 краінаў. Арганізатары адзначаюць, што былі складанасці з афармленнем віз для некаторых удзельнікаў. Беларускія консульствы часам размяшчаюцца ў 500-600 кіламетрах ад іх.

Дарога Р-42, па якой праходзіць траса, сертыфікаваная Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Тут можна зафіксаваць любыя рэкорды, звязаныя з марафонскай дыстанцыяй. 19 ліпеня будзе задзейнічана каля 200 суддзяў, пікетчыкаў і валанцёраў. На пітных пунктах, размешчаных у трох кіламетрах адзін ад аднаго, у сярэднім будзе 700 літраў вады, 70 кг бананаў і іншых фруктаў, паведамляюць naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі