На “Нафтане” адбылася ўспышка мазуту

Прычынай здарэння стала разгерметызацыя запорнай арматуры трубаправоду ўстаноўкі, якая прызначаная для першаснай апрацоўкі нафты — у выніку адбылася ўцечка пароў мазута, разагрэтага за 370 градусаў, які затым загарэўся.

Супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне, ніхто не пацярпеў, інфармуе сайт “Народныя навіны Віцебска” са спасылкай на прэс-службу МНС.

На час правядзення рамонтных работ устаноўка была спыненая, аднак аб’ём выпуску гатовай прадукцыі — дызельнага паліва — не зніжаўся. У 18.10 устаноўка аднавіла працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі