На Навасвержанскім лесазаводзе загінуў рабочы

На Навасвержанскім лесазаводзе загінуў рабочы

Трагедыя адбылася 18 студзеня на Навасвержанскім лесазаводзе. Зараз яе акалічнасці высвятляе Стаўбцоўскі райаддзел Следчага камітэта.

Як паведамляецца на сайце Следчага камітэта, у панядзелак у дрэваапрацоўчым цэху РУП "Навасвержанскі лесазавод" было знойдзенае цела 43-гадовага рабочага. Следча-аператыўная група выявіла, што мужчына атрымаў смяротныя пашкоджанні пры выкананні вытворчых работ па перапрацоўцы бярвення.

Следчыя працягваюць працу на месцы здарэння. Яны апытваюць работнікаў і службовых асоб, правяраюць дакументацыю, якая рэгламентуе правілы правядзення работ, тэхніку бяспекі, працоўную і выканальніцкую дысцыпліну, тэхнічны стан вытворчых агрэгатаў і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў здарэння.

Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню прычын і ўмоваў, якія прывялі да трагедыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі