На пачатак года ў Беларусі было болей за 36 тысяч рамеснікаў

На пачатак года ў Беларусі было болей за 36 тысяч рамеснікаў

Колькасць рамеснікаў у Беларусі на пачатак 2019 года склала 36 199 чалавек. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на Міністэрства эканомікі, штогод іх колькасць заўважна расце. Год таму было 29 381, два гады таму — 23 359 чалавек.

Пры гэтым за апошнія чатыры гады рамеснікаў стала ў чатыры разы болей, а з 2005 года — у 100 разоў. На Мінск і Мінскую вобласць прыпадае 35% ад усіх рамеснікаў.

З мінулага года ім дазволілі працаваць без афармлення ІП, гандляваць у майстэрнях і рэкламавацца ў інтэрнэце.

Таксама для рамеснікаў пашырылі пералік відаў дзейнасці, які можна ажыццяўляць без рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніцтва. Гэта ўсе віды творчасці на аснове ручной працы. Апроч таго, рамеснікам дазволілі браць на навучанне да 3 вучняў, але пры гэтым тэрмін навучання не можа доўжыцца болей за два гады.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі