На памежнай заставе пад Брэстам жаўнеры гулялі са зброяй, адзін загінуў
На адной з памежных заставаў, што знаходзіцца недалёка ад Брэста, загінуў вайсковец тэрміновай службы. Падрабязнасці таго, што адбылося на заставе яшчэ 5 кастрычніка, сталі вядомыя толькі зараз. Пра іх даведаўся наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:
“Жаўнеры знаходзіліся ў нарадзе, калі адзін з іх пачаў гуляць са зброяй. Выпадкова аўтамат стрэліў і куля трапіла ў ягонага сябра. Хлопец загінуў.
Дзяржаўныя органы пакуль адмаўляюцца каментаваць сітуацыю, спасылаючыся на тайну следства. Вядома, што загінулы вайсковец паходзіць з аднаго з раёнаў Мінскай вобласці”.