На пажары ў Бабруйску пацярпелі чацвёра маленькіх дзяцей

На пожаре пострадали четверо детей

На пожаре пострадали четверо детей / МНС

Па інфармацыі МНС, пажар здарыўся ў кватэры на вуліцы Ульянаўскай у Бабруйску. Ратавальнікі знайшлі дым на восьмым паверсе будынка.

У кватэры, якая гарэла, нікога не было. У выніку агнём пашкоджана маёмасць у пярэднім пакоі, закураны сцены і столь у кватэры.

Пасля агляду медыкаў з кватэр на 10 і 11 паверхах былі шпіталізаваны чацвёра дзяцей: трое васьмігадовых хлопчыкаў і дзесяцігадовая дзяўчынка з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння".

Па папярэдняй версіі, прычынай пажару стала кароткае замыканне паталочнай свяцільні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі