На Польшчу абрынуўся ўраган (відэа)
Парывы ветру дасягнулі 85 км/гадз, а на марскім узбярэжжы — 100 км/гадз.
Пашкоджаныя лініі электраперадач, без электрычнасці застаюцца тысячы дамоў. Вецер будзе ўзмацняцца і найгоршае яшчэ наперадзе, папярэджвае сайт twojapogoda.pl
З поўначы на поўдзень краіны рухаюцца дажджавыя воблакі, а з імі і парывісты вецер.
Моцныя вятры таксама ў Ніжняй Сілезіі і Велькапольску. У Легніцы парывы ветру дасягаюць ужо 83 км/гадз. Сіноптыкі не рэкамендуюць хадзіць у горы, дзе вецер можа быць нават большым за 100 км/гадз.