На прадпрыемстве ў Ганцавіцкім раёне загінула жанчына — упала ў шахту
На прадпрыемстве ў Ганцавіцкім раёне ўвечары 21 студзеня загінула жанчына — упала ў трохметровую шахту станка. Мяркуецца, што ў нейкі момант 45-гадовая станочніца страціла раўнавагу і паляцела ўніз.
Следчы камітэт праводзіць праверку. На месцы працавалі эксперты, апытваліся відавочцы, прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.