На расійскім эмбарга беларускія аграрыі зарабілі 610 млн долараў

Агулам за жнівень і верасень гэтага года Беларусь паставіла на экспарт сельгаспрадукцыі на 610 млн долараў. Гэта на 7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў. У параўнанні з вераснем 2013-га пастаўкі павялічыліся на 7%.

Плануецца, што ў жніўні-снежні 2014 года прадпрыемствы Мінсельгасхарча паставяць у Расію сельгаспрадукцыю на 2 млрд долараў. Такім чынам, валютная выручка ад паставак беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання за гэты год можа наблізіцца да 6 млрд долараў. У 2013 годзе Беларусь зарабіла на экспарце сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на 200 млн долараў менш.

Дапамогай для беларускіх аграрыяў стаў жнівеньскі ўказ Уладзіміра Пуціна, які забараніў увоз у Расію харчавання з ЕС, ЗША, Канады, Японіі і Аўстраліі. 

Фота — cyberfight.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі