На Сіцыліі прачнуўся найбуйнейшы ў Еўропе вулкан — Этна (відэа)

На Сіцыліі прачнуўся найбуйнейшы ў Еўропе вулкан — Этна (відэа)

На востраве Сіцылія прачнуўся найбуйнейшы ў Еўропе вулкан — Этна. Вывяржэнне пачалося ў ноч на суботу, 21 траўня і доўжылася некалькі гадзінаў. Кадры гэтай з’явы апублікаваныя на Youtube.

Цяпер пагрозы для мясцовага насельніцтва няма, перадаюць замежныя СМІ.

Апошнім разам Этна была актыўнай у лістападзе-снежні 2015 года. Леташняе вывяржэнне стала для гэтага вулкана найбольш магутным за дзесяцігоддзе.

Этна — найвышэйшы з дзеючых вулканаў у Еўропе. Яго вышыня над узроўнем мора складае 3323 метры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі