На Слонімшчыне ўзгадвалі паўстанцаў (фота)
Мерапрыемствы па ўшанаванні іх памяці прайшлі 3 жніўня.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў удзельнік ушанавання, грамадскі актывіст Іван Шэга.
“Сёння ў Слоніме традыцыйна ўспаміналі нашых землякоў-герояў на чале з Міхалам Валовічам. На могілках у Парэччы ўсталявана новая памятная пліта, слонімскімі актывістамі былі ўскладзены кветкі да памятнага знака”, — напісаў Шэга.
Міхал Валовіч — беларускі рэвалюцыянер, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830-1831 гадоў.