На Слуцкім мясакамбінаце работнікам забаранілі прыносіць ссабойкі
Ад пачатку наступнага тыдня работнікам Слуцкага мясакамбінату забараняюць прыносіць на тэрыторыю прадпрыемства ссабойкі. Кіраўніцтва тлумачыць гэта датрыманнем санітарных нормаў. Маўляў, на камбінаце няма пакою для прыёма ежы, захоўванне прадуктаў у вытворчых памяшканнях таксама забароненае. Будзе ўзмоцнены кантроль за асабістымі рэчамі, каб у іх не было прадуктаў.
Работнікі мясакамбінату мяркуюць, што прычына ў іншым. Раней былі талоны на абеды, 50% якіх аплочвала само прадпрыемства, аднак летась іх скасавалі. Пасля гэтага людзі перасталі наведваць сталовую. Кошты і якасць абслугоўвання работнікаў не задавальняюць і план па загружанасці сталовай не выконваецца, піша kurjer.info