На станцыі Уша ў Маладзечанскім раёне цягнік насмерць збіў пяцікласніка

На станцыі Уша ў Маладзечанскім раёне цягнік насмерць збіў пяцікласніка

На чыгуначнай станцыі Уша ў Маладзечанскім раёне электравоз насмерць збіў 11-гадовае дзіця. Здарэнне адбылося 22 траўня прыкладна ў 8.15 раніцы.

Хлопчык жыў у вёсцы Канчаны, а вучыўся ў пятам класе сярэдняй школы ў Красным. На шляху да суседняй вёскі трэба перайсці праз рэйкі. Хлопчык збіраўся гэта зрабіць у належным месцы — па пешаходным насціле ў 100-150 метрах ад станцыі. Гэты пераход не абазначаны гукавым светлафорам.

На станцыі Уша ў Маладзечанскім раёне цягнік насмерць збіў пяцікласніка
https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/367

Вучань прапусціў пасажырскі цягнік, які рухаўся ў напрамку Маладзечна, але не заўважыў набліжэнне электравоза, які рухаўся па сустрэчных шляхах. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, але трагедыі пазбегнуць не атрымалася. Па факце гібелі хлопчыка праводзіцца праверка.

У міліцыі нагадваюць, што пачасціліся здарэнні на чыгунцы, калі непаўналетнія пераходзяць рэйкі ў навушніках ці або размаўляючы па тэлефоне. Пераходзіць чыгунку можна толькі ў вызначаных для гэтага месцах. А падыходзячы да пераходу, абавязкова трэба пераканацца, што не набліжаецца цягнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі