На старце парнага разраду US Open Арына Сабаленка выйграла

На старце парнага разраду US Open Арына Сабаленка выйграла

У парным разрадзе на US Open у Нью-Ёрку беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў другі раўнд, перадае БЕЛТА. Наша суайчынніца выступае ў дуэце з Се Шувэй з кітайскага Тайбэя. 

У першым матчы іх дуэт перамог харвацка-швейцарскую пару Дар'я Юрак / Ксенія Нол — 6:1, 6:3. Гульня доўжылася менш за гадзіну.

У парных спаборніцтвах мужчын беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд прайгралі галандска-новазеландскаму дуэту Уэс Колхаф / Маркус Дэніэл — 3:6, 6:7 (8:10).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі