Сабаленка і Азаранка выйшлі ў наступны круг US Open
Арына Сабаленка
Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка ў 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Ёрку даволі лёгка перайгралі сваіх саперніц і выйшлі ў трэці раўнд.
Саперніцай другой ракеткі свету Сабаленкі ў 1/32 фіналу была італьянка Лючыя Бранцэці (76-ы нумар рэйтынгу WTA). Матч завяршыўся з лікам 6:3, 6:1. У наступным крузе Сабаленку чакае сустрэча з расіянкай Кацярынай Аляксандравай (31).
Азаранка, якая цяпер займае 20-ы радок у рэйтынгу WTA, у 1/32 фіналу таксама хапіла двух сэтах, каб абыграць францужанку Клару Бюрэль (56) — 6:1, 6:4. Саперніцай беларускі ў трэцім крузе будзе кітаянка Яфань Ван (80).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.