Аляксандра Сасновіч прайграла ў першым жа раўндзе US Open

Аляксандра Сасновіч

Аляксандра Сасновіч / "Беларусь 5"

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (107-ае месца ў рэйтынгу WTA) прайграла ў першым жа раўндзе US Open.

Наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы Вялікабрытаніі Кэці Бултэр (33) — 7:5, 2:6, 1:6. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 25 хвілін.

Як паведамляла Еўрарадыё, на US Open выступаюць яшчэ дзве беларускі — Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Яны свае першыя паядынкі ў турніры выйгралі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі