Сабаленка і Азаранка выйгралі свае першыя паядынкі на US Open
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка выйгралі свае першыя паядынкі на US Open. Азаранка (20-я ў рэйтынгу WTA) у 1/64 фіналу абыграла Юлію Старадубцаву (146) з Украіны — 3:6, 6:1, 6:1. Наступная яе саперніца — францужанка Клара Бюрэль (56).
Сабаленка (2) перамагла аўстралійку Прысцылу Хон (203) — 6:3, 6:3. У 1/32 фіналу яна згуляе з Лючыяй Бранцэці (76) з Італіі.
У 2023 годзе на адкрытым чэмпіянаце ЗША Арына Сабаленка дайшла да фіналу.
Аляксандра Сасновіч (107) згуляе ў 1/64 фіналу ў другой палове дня ў аўторак. Яе саперніца — брытанка Кэці Бултэр (33). У адрозненне ад Сабаленка і Азаранка, Сасновіч трапіла ў асноўную сетку турніру праз кваліфікацыю.
Aryna gives a peek behind the curtain of the creative TikToks pic.twitter.com/Llbp5sE8cY
— US Open Tennis (@usopen) August 27, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.