На тэрыторыі Данецкага аэрапорта без вестак зніклі 28 "кібаргаў"
Такую лічбу называюць у Генштабе Украіны.
На тэрыторыі Данецкага аэрапорта без вестак зніклі 28 абаронцаў-"кібаргаў". Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Генштаба Украіны Уладзіслаў Селязнёў.
"Мы трымаем пад агнявым кантролем Данецкі аэрадром. На тэрыторыі аэрапорта не спыняюцца абстрэлы і баі, нашы пошукава-выратавальныя падраздзяленні не могуць туды дабрацца. Па стане на сённяшні дзень лічацца зніклымі на тэрыторыі Данецкага аэрапорта 28 ўкраінскіх вайскоўцаў", — перадае УНІАН яго словы.
Па словах спікера, сітуацыя ў раёне менш напружаная і больш стабільная, чым у Дэбальцаве.
Фота — Reuters