На Ўсебеларускім сходзе Лукашэнка нагадаў пра незалежнасць краіны

Беларусь даказала сваю здольнасць забяспечыць устойлівае развіццё і нацыянальную бяспеку нават у самых жорсткіх вонкавых умовах. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на IV Усебеларускім народным сходзе, перадае БЕЛТА. Сусветны фінансава-эканамічны крызіс не абмінуў Беларусь, але краіна здолела вытрымаць гэта найсур'ёзнае выпрабаванне, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Па яго словах, за мінулыя 5 гадоў краіна зрабіла каласальны рывок у сацыяльна-эканамічным развіцці.

Па словах Лукашэнкі, "ніхто не будзе за нас вырашаць нашы праблемы і задачы - ні Масква, ні Вашынгтон, ні Брусэль".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі