На Віцебшчыне пахавалі ксяндза Ёзаса Бульку

У вёсцы Мосар прайшлі святая імша і пахаванне вядомага ксяндза Ёзаса Булькі. Вядомы ў Беларусі каталіцкі святар сышоў з жыцця 9 студзеня. Яму было 84 гады, нагадвае тэлеканал СТВ. Доўгія гады ён служыў у Мосары на Віцебшчыне, заклікаў жыхароў да здаровага ладу жыцця і з уласнай ініцыятывы стварыў у вёсцы зону цвярозасці. Гэта праца доўжылася некалькі дзясяткаў гадоў. Спачатку пры касцёле святой Ганны быў арганізаваны адзіны ў сваім родзе антыалкагольны музей, потым з'явілася алея цвярозасці.

У 2006 годзе ксёндз Булька за ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў і прапаганду здаровага ладу жыцця быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

У 2009 годзе вакол ягонага імя разгарэўся палітычны скандал. Ксяндза вінавацілі, што ў маладосці ён быў агентам, які выдаў савецкім спецслужбам літоўскіх "лясных братоў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі