На волю выйшаў палітвязень Іван Мураўёў
Іван Мураўёў
На волю выйшаў палітвязень Іван Мураўёў. Пра гэта ён сам паведаміў у сацсетках.
"Паўтара года глядзеў, як дымяць трубы Бабруйскай ЦЭЦ. Проста за плотам. І думаў, што "зраблю" іх... Дыміць я ўмею лепш 😉", — напісаў Мураўёў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Да арышту Мураўёў быў вядомы як журналіст, фатограф і рэстаратар — уладальнік "Кальяннай №1". Яго затрымлівалі на "суткі" падчас пратэстаў 2020 года. А 1 верасня 2022-га яго арыштавалі проста ў "Кальяннай №1" і абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні. Мураўёва асудзілі на два з паловай гады пазбаўлення волі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.