Еўрамайдан не пагадзіўся на перамір'е, супраціў пашыраецца (відэаонлайн)

Кіраўнік парламенцкай фракцыі "Бацькаўшчыны" Арсень Яцанюк заявіў, што ёсць надзея не дапусціць праліцця крыві. Лідар фракцыі "УДАР" Віталь Клічко і кіраўнік фракцыі "Свабоды" Алег Цягнібок пасля перамоваў адразу прыйшлі на вуліцу Грушэўскага, каб паразмаўляць з пратэстоўцамі. Яны распавялі, што ўлады ў выпадку дасягнення пагаднення абяцаюць на працягу трох дзён выпусціць арыштаваных удзельнікаў пратэстаў, спыніць арышты.



Апазіцыйныя лідары просяць час на працяг перамоваў з уладамі, а таму — працягнуць перамір'е з сілавікамі, хаця б да ранку. Аднак людзі падзяліліся: частка выступіла за перамір'е, іншыя скандавалі "Рэвалюцыя!". Больш падрабязна пра размову Клічко і Цягнібока з пратэстоўцамі гл. тут.



Як паведамляе тэлеканал ТСН, на вуліцы Грушэўскага пратэстоўцы зноў падпалілі пакрышкі, там аднавілася вогненная сцяна.
 

Міністр юстыцыі Алена Лукаш распавяла, што падчас перамоваў прэзідэнцкі бок чакаў ад апазіцыйных лідараў "асуджэння экстрэмісцкіх дзеянняў", але так і не дачакаўся.
 

***

Пазней Віталь Клічко выступіў на Майдане Незалежнасці. Расказаў пра пытанні, якія падымалі на перамовах з Януковічам. "Адстаўка прэзідэнта. Не хоча. Адстаўка ўраду. Не хоча. Адстаўка Захарчанкі. І не так, і не...", — расказаў са сцэны на Майдане Клічко.

"Калі не будзе супрацьстаяння, яны гатовы адпусціць захопленых актывістаў і спыніць сілавы ціск, — кажа Віталь Клічко. — Гэта адзінае, у чым ён [Януковіч] пайшоў насустрач".

Паводле слоў палітыка, на перамовах іх стараліся запалохаць, расказваючы, "колькі кожнаму будзе". "Сёння некалькі гарадоў, заўтра будзе болей. Будзем пашыраць тэрыторыю Майдана... Да таго часу, пакуль гэтыя хлопцы не стануць з намі лічыцца", — кажа Клічко. Ён бачыць выхад ва ўсеагульным страйку і накапленні сілаў.

Еўрамайдан не пагадзіўся на перамір'е — праводзілася галасаванне. У выніку, было вырашана пашырыць "тэрыторыю Майдана" па вуліцы Інстытуцкай да вуліцы Вольгінскай. Там будуць пабудаваныя новыя барыкады.

Фота — zyalt.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі