На З’езд беларусаў свету не пусцілі гасцей з расійскімі сцяжкамі

На З’езд беларусаў свету не пусцілі гасцей з расійскімі сцяжкамі

На З’езд беларусаў свету, які праходзіць у Мінску, не прапусцілі людзей на машыне з расійскімі сцяжкамі і сімволікай “Нацыянальна-культурнай аўтаноміі Смаленскай вобласці”.

Як перадае Радыё Свабода, гасцям забаранілі ўваход, бо тыя не былі загадзя зарэгістраваныя. Яны сышлі без скандалу.

“Нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці” ўваходзіць у “Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў Расіі”. Тая, мяркуючы па сайце, падтрымлівае беларускія ўлады і іх ініцыятывы, не выступае з крытыкай беларускіх уладаў, але таксама не падтрымлівае ідэі “русского мира”.

Раней беларускія памежнікі не прапусцілі праз мяжу Архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай царквы Святаслава Логіна, які з украінскага боку кіраваўся на З’езд. На мяжы высветлілася, што ён у спісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю гэтак званай Саюзнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі