На журналіста Алеся Кіркевіча пачалі адміністрацыйную справу
Яго вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.
На былога палітвязня, а цяпер журналіста-фрылансера Алеся Кіркевіча ў гродзенскай міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол. Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", на хлопца пачалі адміністрацыйную справу за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.
Нагодай для справы стаў сюжэт, паказаны на тэлеканале “Белсат” на пачатку сакавіка. У ім распавядалася пра адкрыццё выставы слуцкіх паясоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.
Сам Кіркевіч лічыць гэтую адміністрацыйную справу абсурднай. Ён звяртае ўвагу, што згодна з названым артыкулам Адміністрацыйнага кодэксу прадугледжваецца адказнасць юрыдычных, а не фізічных асоб.
Фота — spring96.org