Набліжаемся да 68 тысяч: у Беларусі +138 выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі
"Хуткая" ў Беларусі / Еўрарадыё
У Беларусі за суткі памерла 4 чалавекі з каранавірусам (напярэдадні было +6). Колькасць ахвяр на 1 жніўня дасягнула 563, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Дадалося яшчэ 138 выпадкаў заражэння COVID-19 (у папярэднія суткі было +143). Усяго іх ужо 67 946. Выпісана з бальніц 62 686 чалавек (+242).
За апошнія суткі праведзена 10 395 тэстаў на каранавірус (напярэдадні было +110 842). Усяго іх зроблена ўжо 1 309 823.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.