Нацбанк Беларусі на 1 год прыпыніў дзеянне ліцэнзій чатырох банкаў
Гэта "ИнтерПэйБанк", "БИТ-Банк", "Еўрабанк" і "Н.Е.Б. Банк".
Нацыянальны банк Беларусі з 29 студзеня прыпыніў на 1 год дзеянне ліцэнзій на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці чатырох банкаў: ЗАТ "ИнтерПэйБанк", ЗАТ "БИТ-Банк", ЗАТ "Еўрабанк" і ЗАТ "Н.Е.Б. Банк". Такія меры прыняты ў сувязі з невыкананнем банкамі ліцэнзійнага патрабавання аб наяўнасці нарматыўнага капіталу (не менш за 25 млн. еўра ў эквіваленце), а таксама іншых патрабаванняў заканадаўства.
Так, у дачыненні да "ИнтерПэйБанка" прыпыненыя аперацыі па прыцягненню ўкладаў ад фізічных асоб, адкрыцці і вядзенні рахункаў; прыцягненню і размяшчэнню каштоўных металаў ва ўклады; выдачы банкаўскіх гарантый; выпуску банкаўскіх плацежных картак і электронных грошай.
У дачыненні да "БИТ-Банка", "Еўрабанка" і "Н.Е.Б. Банка" прыпыненыя банкаўскія аперацыі па выдачы банкаўскіх гарантый; выпуску плацежных картак; выдачы каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады і размяшчэнне іх на рахункі.
У Нацбанку адзначаюць, што рашэнне не закране існуючыя дамовы. А вось заключаць новыя і перазаключаюць раней заключаныя дагаворы, выкананне абавязацельстваў па якіх звязана з ажыццяўленнем банкаўскіх аперацый, у частцы ажыццяўлення якіх дзеянне ліцэнзіі прыпынена, забаронена.
Уласнікам названых банкаў неабходна прыняць меры па нарошчванню нарматыўнага капіталу і ліквідацыі іншых парушэнняў, пасля чаго дзеянне прыпыненых ліцэнзій можа быць адноўлена, альбо прыняць рашэнне аб змене статусу банка на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю, якая ажыццяўляе абмежаванае кола аперацый, гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.