Надзея Скардзіна будзе кіраваць спартыўнай радыёстанцыяй

Надзея Скардзіна будзе кіраваць спартыўнай радыёстанцыяй

Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана-2018 біятланістка Надзея Скардзіна стане кіраўніцай спартыўнай радыёстанцыі. Паводле звестак TUT.by, ужо рыхтуюць дакументацыю на рэгістрацыю новага СМІ, якое павінна запоўніць пустую нішу ў беларускай медыяпрасторы.

Новая станцыя будзе прысвечаная спорту, сярод яе заснавальнікаў ёсць былыя і дзеючыя вядомыя атлеты, а пасаду дырэктаркі зойме Надзея Скардзіна, якая сёлета завяршыла спартыўную кар’еру. Сама біятланістка пацвярджае, што ідзе працэс арганізацыі новай радыёстанцыі, а называцца яна будзе “Спорт ФМ”.

Сваёй будучай аўдыторыі Скардзіна абяцае аператыўную і цікавую інфармацыю, якую можна слухаць, не адцягваючы ўвагу на чытанне і прагляд відэа. На думку кіраўніцы новага СМІ, прадукт будзе прафесійны, бо да супрацоўніцтва прыцягнуць паспяховых атлетаў і вядучых спартыўных журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі