Надзея Скардзіна заняла 23-е месца ў біятлонным масстарце ў Антхольцы
Надзея Скардзіна заняла 23-е месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла ў Антхольцы ў рамках 6-га этапу Кубка свету па біятлоне. Яна дапусціла толькі адзін промах — на першым з чатырох агнявых рубяжоў, аднак істотна прайграла па хуткасці і адстала ад лідара гонкі на 1 хвіліну 32, 2 секунды.
Пераможцай гонкі нечакана стала немка Надзін Хорхлер, якая займае толькі 55-е месца ў агульным заліку Кубка свету. Яна чыста адстралялася на ўсіх агнявых рубяжах і абышла на 3,1 секунды сёлетнюю фаварытку, сваю суайчынніцу Лауру Дальмаер, якая заняла 2-е месца. Трэцяе месца ў чэшкі Габрыэлы Каўкалавай.
Усяго стартавала 30 удзельніц. Апроч Скардзіна, ніхто з беларусак на масстарт не выйшаў.