Налепку "Сыходзь!" ацанілі ў 10 базавых
Адміністрацыйная камісія адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна вырашыла аштрафаваць моладзевых актывістак Вольгу Багдановіч і Кацярыну Герасімчык.
За расклейванне ўлётак з тэкстам пра палітвязняў, а таксама налепак "Сыходзь!" і "Малады фронт" камісія пакарала іх штрафам у 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў) кожнай.
Дзяўчыны былі затрыманыя ў ноч з 11 на 12 лютага, на іх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, паведамляе "Праваабарончая хроніка".