“Нам сніцца сон: “Еўрабачанне” едзе да нас у Мінск!” Хто галоўны троль конкурса?
Сёлета на беларускім адборы на “Еўрабачанне” няма трэш-нумароў. Слабыя выканаўцы, якіх спыняюць праз хвіліну пасля пачатку песні, ёсць. А вось такіх, хто б шчыра здзівіў гледачоў і журы, мы пакуль не назіралі.
Адзінае і вельмі неспадзяванае выключэнне — Жанэт. Спявачка — заўсёдная ўдзельніца адбораў на “Еўрабачанне”, але сёлета яна вырашыла радыкальна змяніць тактыку. Заспяваўшы “Rhapsody of Eurovision” разам з прадзюсарам Юрыем Давыдзюком, Жанэт стала галоўным тролем беларускай часткі конкурса!
“Кожная краіна марыць аб “Еўрабачанні”,
Каб прыняць яго дастойна, каб усе ўбачылі!”
— іранізуе спявачка над хайпам, які штогод суправаджае конкурс у Беларусі.
А можа, яна сур’ёзна?
Відэа: Youtube-канал "Евровидение Беларусь".