Alekseev паказаў адзін з найгоршых вынікаў за час удзелу Беларусі ў Еўрабачанні
Alekseev паказаў адзін з найгоршых вынікаў за час удзелу Беларусі ў "Еўрабачанні". Украінскі выканаўца, які прадстаўляў нашу краіну на міжнародным конкурсе песні, заняў 37-е месца сярод 43 удзельнікаў (у 2006-м Паліна Смолава была 36-й, але сярод 37 удзельнікаў). У паўфінале ён набраў 65 балаў і быў толькі 16-м, у фінал не патрапіў. Спіс з вынікамі спевакоў з'явіўся на афіцыйным сайце "Еўрабачання". Побач з прадстаўніком Беларусі апынулася Юлія Самойлава з Расіі, у яе 36-е месца.
Сёлета конкурс выйграла Нэта Барзілай з Ізраіля.