Пераможцу "Еўрабачання-2018" Нэту Барзілай падазраюць у плагіяце
Пераможцу міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" Нэту Барзілай падазраюць у плагіяце. Амерыканская гуказапісваючая карпарацыя Universal Music лічыць, што яе песня "Toy" нагадвае кампазіцыю Seven Nation Army, якую спявае амерыканскі гурт The White Stripes. Ліст з прэтэнзіямі атрымалі аўтары песні, якую выконвала Барзілай — Доран Медалі і Стаў Бегер, інфармуе тэлеканал АНТ.
Як вядома, усе кампазіцыі, якія гучаць на конкурсе, павінны быць арыгінальнымі. Зусім магчыма, што Нэту Барзілай могуць дыскваліфікаваць. А значыць, Ізраіль у 2019 годзе не прыме "Еўрабачанне".