Намесніка гендырэктара "Беларуснафты" маглі затрымаць за словы падтрымкі Украіны

Сяргей Патупчык / neft.by
Сяргей Патупчык / neft.by

Намесніка гендырэктара па эканоміцы "Беларуснафты" Сяргея Патупчыка маглі затрымаць за словы падтрымкі Украіны. Як піша @flagshtok, яны з'явіліся на трэці дзень вайны ў яго Instagram. "Кіеў у маім сэрцы!", — пісаў Патупчык і пасылаў падалей вайну. Допіс цяпер выдалены.

Мяркуецца, што гэта і стала падставай для затрымання, паведамляе крыніца выдання.

Затрыманне Сяргея Патупчыка адбылося напрыканцы мінулага года, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Па некаторых звестках, затрымлівалі і іншых супрацоўнікаў "Беларуснафты". З сайта прадпрыемства прозвішча Патупчыка ўжо знікла.

Сяргей Патупчык — сын былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка. Бацьку адправілі ў адстаўку ў 2018-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі