Насельнікі мінскага Уручча-2 абараняюць зялёны сквер ад новай забудовы

Жыхары мінскага мікрараёну Уручча-2 пратэстуюць супраць будаўніцтва двух высотных дамоў на зялёнай тэрыторыі ў межах вуліц Русіянава і Шугаева. Сёння, 5 снежня адбыўся сход жыхароў, арганізаванае ініцыятыўнай групай, на якім збіралі пратэстныя подпісы. На сход прыйшло болей за 300 чалавек. Гэта ўжо сёмая сустрэча, на якой абмяркоўваецца гэтае рашэнне ўладаў.  На сходзе прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем адмяніць рашэнне Мінгарвыканкаму, згодна з якім на тэрыторыі скверыка павінны паўстаць два дамы для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Рэч у тым, што згодна з генпланам сталіцы, гэты мікрараён з’яўляецца тэрыторыяй шчыльнай забудовы, якую нельга ўшчыльняць яшчэ болей. Тут няма дзе гуляць дзецям, ёсць праблемы з паркоўкай, перапоўненыя дзіцячыя садкі і паліклінікі.

Тым не менш, намеснік старшыні адміністрацыі Першамайскага раёна Васіль Яфіменка, які прысутнічаў на сустрэчы, заявіў, што рашэнне аб будаўніцтве дамоў законнае і таму дамы ўзвядуць. Аднак потым ён сказаў, што да меркаванняў жыхароў чыноўнікі будуць прыслухоўвацца, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі