Настасся Якімава выйграла тэнісны турнір у Іспаніі
Турнір Міжнароднай тэніснай федэрацыі, які праходзіў у Монсане (Іспанія), выйграла беларуская тэнісістка Настасся Якімава. У фінале 23-гадовая тэнісістка у трох сэтах перамагла Зузану Кучаву са Славакіі — 6:4, 4:6, 6:3, паведамляе РИА Новости. Адзначым, што прызавы фонд турніра складае 75 тысяч долараў. Настасся Якімава займае ў рэйтынгу 138-е месца.