Наталля Пяткевіч: Пагрозы "ананімаў" на адрас Беларусі выглядаюць недарэчна

Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч пракаментавала выказванні высокапастаўленага супрацоўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, якія з'явіліся ў газеце "КоммерсантЪ".  Неназваны чыноўнік сцвярджаў, што "апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі могуць прывесці да сур'ёзных фінансавых праблем для Беларусі". Наталля Пяткевіч, як інфармуе БЕЛТА, заявіла, што такія каментары выклікаюць здзіўленне. Па яе словах, толькі на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Беларусь лічыла і лічыць Расію сваім галоўным саюзнікам і зацікаўленая ва ўмацаванні яе эканамічнага патэнцыялу і міжнародных пазіцый. Каментар крамлёўскага чыноўніка, кажа спадарыня Пяткевіч, на гэтым фоне выглядае недарэчнай пагрозай.

Абсурдныім таксама назвала Наталля Пяткевіч палітычныя каментары анконт тэхнічных тлумачэнняў МЗС Беларусі наконт парадку ўезду беларускіх грамадзян з Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў Грузію. "У нашай пазіцыі адносна Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ніякіх змен не адбылося. Усё астатняе - здагадкі ангажаваных палітолагаў і газетчыкаў", — падкрэсліла першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі