Найбольш подпісаў здалі Лукашэнка, Някляеў, Саннікаў і Раманчук
Этап выбарчай кампаніі па зборы подпісаў завяршыўся ў пятніцу. Неабходны для рэгістрацыі 100-тысячны бар’ер пераадолелі 11 чалавек. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў РІА Новости, што найбольш подпісаў здаў дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка — больш за 1 мільён 100 тысяч. На другім месцы — Уладзімір Някляеў, у якога больш за 160 тысяч подпісаў. На трэцім месцы Андрэй Саннікаў — 150 тысяч, у Яраслава Раманчука 120 тысяч подпісаў.
Астатнія прэтэндэнты — Віктар Цярэшчанка, Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Дзмітрый Ус і Уладзімір Правальскі — здалі ад 105 да 120 тысяч подпісаў.
Астатнія прэтэндэнты — Віктар Цярэшчанка, Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Дзмітрый Ус і Уладзімір Правальскі — здалі ад 105 да 120 тысяч подпісаў.