Найлепшым тэнісістам Беларусі стаў Дзмітрый Жырмонт

Апублікаваны новы рэйтынг АТП. Першае месца ў ім па-ранейшаму займае cерб Новак Джокавіч. Другім ідзе швейцарац Роджэр Федэрэр, трэцім — брытанец Эндзі Марэй.

Найлепшы з беларусаў — Дзмітрый Жырмонт: ён узняўся з 267-га месца на 245-е. Ягор Герасімаў займае 247- месца, а Уладзімір Ігнацік апынуўся на 262-м.

У парным рэйтынгу беларускі тэнісіст Максім Мірны апусціўся на 9 радкоў і цяпер займае 64-е месца. Гэтаму паспрыяў яго няўдалы выступ на турніры ў Монтэ-Карла, дзе ён выбыў у 1/8 фіналу.

У жаночым адзіночным рэйтынгу Вікторыя Азаранка паднялася на адну пазіцыю і займае 31-е месца.

Фота Жырмонта — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі