Назарбаеў заявіў, што канфлікту ва ўладзе Казахстана няма, а ён цяпер пенсіянер
Экс-прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў упершыню выступіў з заявай у 2022 годзе. Ён запісаў відэазварот, у якім асудзіў нядаўнія пратэсты і сказаў, што сітуацыя стала для ўсіх "урокам".
Назарбаеў сцвярджае, што знаходзіцца ў Казахстане. Ён дадаў, што цяпер ён "з'яўляецца пенсіянерам" і ніякага канфлікту паміж элітамі ў краіне няма: "Паведамляю, што я ў 2019 годзе перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта Касым-Жомарту Такаеву і з тых часоў з'яўляюся пенсіянерам, і ў цяперашні час знаходжуся на заслужаным адпачынку ў сталіцы Казахстана і нікуды не ад'язджаў".
Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што "Такаеў валодае ўсёй паўнатой улады... Ён — старшыня Савета бяспекі". Апошнюю пасаду, як вядома, цяперашні прэзідэнт Казахстана падчас палітычнага крызісу забраў у Назарбаева. І ён нібыта не мае прэтэнзій.
Апошнім часам ва ўплывовых заходніх СМІ з'яўляліся шматлікія публікацыі на тэму барацьбы Касыма-Жомарта Такаева з "кланам Назарбаева", выказваліся розныя версіі наконт лёсу экс-прэзідэнта. З'яўленне відэазвароту наўрад ці здыме ўсе пытанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.