Не плацілі сваечасова заробак: наймальнікаў аштрафавалі амаль на $ 400 000

Не плацілі сваечасова заробак: наймальнікаў аштрафавалі амаль на $ 400 000

За 2019 год Дэпартамент дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы выявіў 2886 фактаў парушэнняў наймальнікамі тэрмінаў і сум выплат работнікам. Як паведамляе сайт ведамства, 2327 наймальнікаў і 2261 службовая асоба былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнай і аштрафаваныя. Агульная сума іх штрафаў склала 837,2 тысячы рублёў. 

Дэпартамент  таксама выявіў  219 фактаў парушэнняў наймальнікамі заканадаўства аб працы, у частцы невыканання мінімальных гарантый па аплаце працы. За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 156 службовых асоб наймальнікаў. Іх аштрафавалі на агульную суму ў 9,7 тысячаў рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі