Нецвярозы бяспраўнік, уцякаючы ад ДАІ, кінуў машыну і пабег пешкі (відэа)

Нецвярозы бяспраўнік, уцякаючы ад ДАІ, кінуў машыну і пабег пешкі (відэа)

У Смалявіцкім раёне каля пасёлка Чарніцкі 28 траўня інспектары ДАІ ў 10 гадзін раніцы затрымалі нецвярозага кіроўцу. Мужчына спрабаваў уцячы ад іх, пагоня трапіла на запіс відэарэгістратара, адзначае прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Даішнікі неаднаразова патрабавалі, каб кіроўца спыніўся. Аднак чырвоная "Мазда" без рэгістрацыйных знакаў працягвала ўцякаць уздоўж вёскі. Кіроўца кінуў машыну, толькі калі на вузкай прасёлачнай дарозе яму насустрач выехала іншая. Пасля гэтага мужчына паспрабаваў уцячы пешшу, але быў затрыманы інспектарамі. 

Выявілася, што за рулём "Мазды" быў 26-гадовы жыхар вёскі Зарэчча, які ніколі не меў права кіравання аўто. Медагляд паказаў у яго 1,5 праміле алкаголю. Дарэчы, за нецвярозае кіраванне мужчына ў 2014 годзе ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. 

На парушальніка склалі шэсць пратаколаў. Яму пагражае штраф да 1708 рублёў (66 базавых велічыняў) і пазбаўленне права кіравання транспартам на пяць гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі