Нехта паскардзіўся на Мазырскую раёнку — туды прыйшоў ГУБАЗіК
Што не спадабалася даносчыку ў мазырскай раёнцы?
Невядомы ананім паскардзіўся ў Гомельскі аблвыканкам на Мазырскую раённую газету, пішуць праваабаронцы. “Неабыякаваму грамадзяніну” не спадабалася, што на старонцы побач з тэкстам пра службу ў войску размешчаная рэклама пахавальных паслуг.
У Гомельскім аблвыканкаме вывучылі гэтую газетную старонку і пагадзіліся з аргументамі ананімнага даносчыка. У выніку ГУБАЗіК пачаў праверку рэдакцыі на “экстрэмізм”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.